Азёры Беларусі:
|
Возера Ант знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, адносіцца да басейна ракі Пыранка і ўваходзіць у склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры». Плошча вадаёма складае 0,55 км2 пры даўжыні 1,7 км і найбольшай шырыні 0,45 км. Мясцовасць, на якой размешчана возера градзіста-ўзгорыстая, зарослая густым лесам і хмызняком, месцамі багністая. Навакольныя лясы багатыя на грыбы і ягады. Берагі каля вадаёма пясчаныя, са значным перападам вышынь, месцамі - нізкія і забалочаныя. На поўначы вадаём злучаны з р. Саламянка, на поўдні - шырокай пратокай з возерам Зацкава. На возеры арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства. Забаронена прамысловая лоўля рыбы і выкарыстанне плывучых сродкаў з маторамі. Вадаём насяляюць лешч, плотка, лінь, карась, шчупак, акунь, чырвонапёрка і іншыя віды рыб. На беразе вадаёма знаходзіцца дом паляўнічага «Азёры».
Побач з вадаёмам размешчаны наступныя аб'екты: |