Унітарнае прадпрыемства «A1» - аператар сотавай сувязі стандарту GSM у Беларусі. З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад Telekom Austria Group – аднаго з самых паспяховых тэлекамунікацыйных холдынгаў Еўропы. Дзякуючы тэхналагічнаму лідарству і шырокаму пакрыццю A1 забяспечвае сваім абанентам камфортныя ўмовы мабільных зносін і ўвесь час пашырае пералік інавацыйных мабільных паслуг.
Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг мабільнай сувязі 16 красавіка 1999 года.
A1 прапануе сваім кліентам наступныя паслугі:
паслугі галасавой сувязі,
міжнародныя званкі,
міжнародны роўмінг,
служба кароткіх паведамленняў SMS,
MMS (абмен мультымедыйнымі паведамленнямі (гукі, відэа, фота, малюначкі, мелодыі) з іншымі абанентамі)
SMS–інфа (інфармацыйна-забаўляльныя паслугі - навіны, адпачынак, курс валют, надвор'е і іншая карысная інфармацыя па запыце абанента),
SMS-банкінг,
лагатыпы і мелодыі,
SMS-гульні,
галасавая пошта,
канферэнц–сувязь,
падключэнне твін–карты,
аўтаматычная служба сэрвісу абанентаў АССА АССА (IVR),
карты «Экспрэс–аплаты» (магчымасць папаўнення абаненцкага рахунку пасродкам SMS–паведамлення),
мабільны інтэрнет (выхад у Інтэрнэт з дапамогай мабільнага тэлефона ці GPRS-мадэма).
Кампанія A1 валодае рэспубліканскай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання. На сённяшні дзень у Беларусі працуе 85 фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання A1, размешчаных у 32 гарадах. Для зручнасці абанентаў большасць цэнтраў A1 працуюць з 9:00 да 21:00 без абеду і выходных.
У фірмовых цэнтрах A1 Вы можаце:
падключыцца да сеткі A1;
набыць сертыфікаваныя на тэрыторыі Беларусі смартфоны і мабільныя тэлефоны, а таксама планшэты вядучых сусветных вытворцаў з гарантыйным тэрмінам абслугоўвання 1 год;
набыць USB-мадэмы для выхаду ў Інтэрнэт;
набыць GPS-трэкеры, мабільныя аксэсуары;
аплаціць паслугі сотавай сувязі сеткі A1;
атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, якія тычацца выкарыстання паслуг кампаніі.
Нумары даведкава-інфармацыйнай службы A1:
411 або 410 (з мабільнага тэлефона ў сетцы A1 без аплаты);
+375 17 330-30-30;
150 (даступны абанентам A1 па ўсталяваным тарыфе);