Азёры Беларусі:
|
Вялікія і Малыя Швакшты размешчаны ў Пастаўскім раёне на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці ў басейне ракі Страча, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Швакшты і ўваходзяць у склад ГПУ НП «Нарачанскі». Плошча Вялікіх Швакштаў складае 9,56 км2 пры даўжыні 4,2 км і шырыні 3,4 км. Найбольшая глыбіня возера - 5,3 м. Малыя Швакшты займаюць тэрыторыю плошчай каля 1,91 км2. Даўжыня возера - 2,3 км, шырыня - 1,3 м, а найбольшая глыбіня складае 3,2 м. Два возера паміж сабой злучаны пратокай і акружаны лесам, асабліва з заходняга боку, берагі звілістыя. На возеры Вялікія Швакшты дазволена платная рыбалка, пуцёўку на якую можна набыць у лясніцтвах Нацыянальнага парка «Нарачанскі». Для адпачынку на беразе маляўнічага возера абсталяваны некалькі турысцкіх стаянак і аб'ектаў адпачынку сярод якіх гасцявой дом «Антонізберг» і кемпінг «Нарач». На ўсіх турысцкіх стаянках дазволены: устаноўка палатак, развядзенне вогнішчаў на абсталяваных месцах, стаянка аўтамашын па-за прыбярэжнай зоны (не бліжэй за 50-100 м ад зрэзу вады).
Побач з вадаёмам размешчаны наступныя аб'екты: |
© Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" Адрас прадпрыемства: 220007, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Суражская, 10, оф. 21 Час працы: пн-пт 09.00-18.00, абедзенны перапынак 13.00-14.00 Усе кантакты E-mail: адправіць паведамленне.
Падпісацца на
Інстаграм
YouTube-канал
Партал аб усіх анлайн-сэрвісах для камфортнага жыцця - Беларусь-анлайн |
Пераможца конкурсу Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму Рэспублікі Беларусь Пасведчанне аб рэгістрацыі №1808 ад 9.08.2007 выдадзена Мінскім гарвыканкамам. УНП:190855081 Інфармацыя, размешчаная на гэтым інтэрнэт-партале Beltur.by, не з'яўляецца прапановай публічнай аферты.
Агенцтвам - супрацоўніцтва і рэгістрацыя
|