Беларусь, вядомая сваёй некранутай прыродай, тапелая ў зеляніне лясоў і балот, здаўна прыцягвала на свае землі паляўнічых розных узростаў і саслоўяў. І гэта не дзіўна, бо тут склаліся спрыяльныя прыродныя і кліматычныя ўмовы для захавання багацця і відавой разнастайнасці фауны. Акрамя таго, плошча паляўнічых угоддзяў краіны складае каля 17 млн. га. Аматарам палявання ў Беларусі ёсць дзе разгуляцца!
У нашай краіне дазволена паляванне на капытных (ласі, алені, казулі, кабаны) і пушных (ваўкі, лісіцы, зайцы і інш.) звяроў, а таксама на птушак (гусі, качкі, курапаткі, рабчыкі і інш.). Дазволена паляваць нават на сімвал Беларусі – велічнага зубра – найбуйнейшага капытнага прадстаўніка Еўропы.
Беларусь прывабная для сапраўдных аматараў палявання яшчэ і тым, што на некаторыя віды жывёл паляванне дазволена амаль круглы год.