Скаладром – трэнажор-імітатар прыродных скал для заняткаў спартыўным і (або) забаўляльным скалалажаннем. Скалалазны стэнд выкарыстоўваецца для заняткаў скалалажаннем ва ўмовах, калі лажанне на натуральных скалах недаступна. Скаладромы адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю як па канструкцыі, так і па матэрыялах, якія выкарыстоўваюцца для іх будаўніцтва.
Сучасныя скалалазныя стэнды абсталёўваюцца зменнымі зачэпкамі, што дазваляе падрыхтаваць маршруты рознай складанасці, як для прафесійных спартоўцаў-скалалазаў, так і для пачаткоўцаў-аматараў.
Заняткі скалалажаннем на скаладроме - гэта выдатны спосаб падтрымання фізічнай формы. Яны дапамагаюць развіць навыкі руху, раўнавагі, зрокава-маторную каардынацыю, камунікатыўныя навыкі і навыкі работы ў групе, развіваюць сацыяльнае ўзаемадзеянне.
У дадатак да фізічных нагрузак скалалажанне таксама забяспечвае і тэхнічную нагрузку, якая патрабуе канцэнтрацыі, уменні рашэння праблем і псіхалагічнай устойлівасці для дасягнення поспеху, для паспяховага мінання трасы.
Нажимая кнопку Принять вы соглашаетесь на обработку файлов Cookies, согласно Политике обработки файлов Cookies. При отказе от обработки файлов Cookies будет отключен сбор аналитических файлов. Отключение функциональных Cookies можно осуществить в настройках вашего браузера. Обращаем внимание, что некоторые функции сайта в этом случае станут для вас недоступны.