Рашэнне Баранавіцкага
гарадскога Савета дэпутатаў
19.01.2016 N 79
ІНСТРУКЦЫЯ аб курортным зборы:
Плацельшчыкамі курортнага збору (далей - плацельшчыкі) прызнаюцца фізічныя асобы, за выключэннем асоб, якія накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Аб'ектам абкладання курортным зборам прызнаецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных арганізацыях, а таксама ў прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых лагерах, дамах (базах) адпачынку, пансіянатах (далей - аздараўленчыя арганізацыі), размешчаных на тэрыторыі Баранавіцкага раёна.
Падатковая база курортнага збору вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортную і аздараўленчую арганізацыю, а калі пуцёўка не афармляецца - зыходзячы з кошту аказваемых паслуг.
Стаўка курортнага збору ўсталёўваецца ў памеры
5 працэнтаў ад кошту пуцёўкі, а для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - 3 працэнта.
Падатковым перыядам курортнага збору прызнаецца каляндарны квартал.
Сума курортнага збору вылічваецца як здабытак падатковай базы і стаўкі курортнага збору.
Выплата курортнага збору праводзіцца плацельшчыкамі шляхам унясення сум збору санаторна-курортным або аздараўленчым арганізацыям, якія ажыццяўляюць прыём сум курортнага збору і іх пералічэнне ў раённы бюджэт не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.
Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі не пазней за 25-е чысло месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, прадстаўляюць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік інфармацыю аб пералічэнні курортнага збору ў адвольнай форме.
Падатковая дэкларацыя (разлік) па курортным зборы не прадастаўляюцца.
Ад выплаты курортнага збору вызваляюцца:
інваліды I і II групы, інваліды з дзяцінства;
інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў.
Сумы курортнага збору не ўключаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.