Фотаздымкі нумароў прадастаўлены даведачна. Абсталяванне і размяшчэнне мэблі паказана для тыпавых нумароў і можа адрознівацца.
Двухпавярховыя домікі № 1, 3: на першым паверсе размешчаны 4 пакоi (чатырох-, трох- і двухмесныя), выгоды (два санвузла, рукамыйніцы, душ), агульная веранда-хол з вялікім сталом, агульным тэлевізарам і халадзільнікам. На другім паверсе - 2 двухмесныя пакоi.
Двухпавярховы домік № 2 : на першым паверсе размешчаны 4 пакоi (трох- і двухмесныя), выгоды (два санвузла, душ і рукамыйніцы), агульная веранда-хол з вялікім сталом, агульным тэлевізарам і халадзільнікам. На другім паверсе - 2 двухмесныя пакоi. У кожным пакоі ёсць уся неабходная мэбля: ложкі, прыложкавыя тумбачкі, шафа, люстэрка, на падлозе - прыложкавыя дываны.
Двухпавярховы домік № 4 : на першым паверсе 4 пакоi (трох- і двухмесныя), санвузел, рукамыйніца і душ, агульная веранда-хол з вялікім сталом, агульным тэлевізарам і халадзільнікам. На другім паверсе - 2 пакоі (трехместны і двухмесны), санвузел і рукамыйніца. Дом функцыянуе ў зімовы час.
Двухпавярховы домік № 5 : на першым паверсе размешчаны 3 пакоі (трох- і двухмесныя), два санвузла, рукамыйніцы і два душы. На другім паверсе - 4 пакоі (двухмесныя), санвузел і рукамыйніца, агульны хол з мяккай мэбляй, агульным тэлевізарам і халадзільнікам. Дом функцыянуе ў зімовы час.
Двухпавярховы домік № 6 : на першым паверсе знаходзіцца адзiн двухмесны пакой, санвузел, рукамыйніца і душ, агульны пакой для гасцей з мяккай мэбляй, агульным тэлевізарам, камінам; агульная кухня з халадзільнікам, ЗВЧ, эл. чайнікам, наборам посуду. На другім паверсе - 2 пакоі (двухмесны і трохместны), санвузел, рукамыйніца, душ. Каля катэджа альтанка з мангалам. Дом функцыянуе ў зімовы час.
На дадзены момант у базе адпачынку працуе толькі катэдж №6.
Браніраванне катэджа магчыма толькі
без харчавання.