18-Мая-2024![]() |
Зарыбленне ляснога возера ў РГЦ СілічыРэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» паведамляе выдатную навіну для аматараў вуджэння: адбылося маштабнае зарыбленне ляснога возера! Прыязджайце на вуджэнне ў «Сілічы» - тут рыбнае месца!Знайсці «рыбнае месца» мара кожнага заўзятага рыбака. Вядома, шмат хто кажа - што важны сам працэс рыбнай лоўлі, але ўсе мы выдатна разумеем, што ўлоў - гэта тое, што па-сапраўднаму важнае для кожнага рыбака. У «Сілічах» выпусцілі ў возера болей 520 кг карпа. А гэта значыць, што сезон вуджэння абяцае быць выдатным! Прыязджайце за сваёй порцыяй рыбы! Больш падрабязна азнаёміцца з цэнамі на нумары, а таксама інфраструктурай гарналыжнага цэнтра "Сілічы" можна на яго старонцы ў адпаведных раздзелах. |