Беларусь — краіна з тысячамі азёр, абрамленых лясамі і прасякнутых цішынёй. Тут гарманічна спалучаюцца прыродная прыгажосць і развітая санаторна-курортная база. Менавіта таму адпачынак у санаторыях на азёрах — гэта не толькі магчымасць умацаваць здароўе, але і сапраўднае вяртанне да ўнутранай гармоніі. Такая паездка падыдзе тым, хто шукае не шумны курорт, а спакой, камфорт і карысць для арганізма. Асабліва папулярныя санаторыі на возеры — месцы, дзе кожная хвіліна напоўнена спакоем і прыроднай сілай.
Перавагі адпачынку ў санаторыях на азёрах
Лячэбныя профілі санаторыяў на азёрах
Санаторыі на азёрах — гэта ідэальнае месца для тых, хто хоча сумясціць лячэнне, адпачынак і яднанне з прыродай. Цішыня, чыстае паветра, водная гладзь і прафесійны медыцынскі падыход ператвараюць кожны дзень знаходжання ў крыніцу сіл і натхнення. Забраніруйце пуцёўку — і адкрыйце для сябе сапраўдную жамчужыну беларускага адпачынку!
29-Сакавiка-2021![]() |
Камаедзіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту![]() «Камаедзіца» - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Нашы продкі спрадвеку імкнуліся захоўваць гармонію паміж светам жыцця чалавека і арэалам бытавання жывёл. Таму і нядзіўна, што ўдзельнікамі многіх важных святаў гадавога цыклу станавіліся жывёлы. «Камаедзіца» - гэта водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання, калі абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. На свята гатавалі і спажывалі гарохавую кашу - так званыя «камы» (адкуль і пайшла назва свята), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. У Музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце пабачыць захаваўшыеся рытуалы, паслухаць беларускія паданні пра мядзведзя, паглядзець выставу пра пчалярства і патанцаваць. Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Выслаць заяўку на арганізацыю экскурсіі ў Строчыцы для сваёй групы на любы дзень можна тут >> |