Рыбец звычайны (Vimba vimba) — рыба з сямейства карповых, якая мае выцягнутае цела, злёгку сціснутае з бакоў. Галава падоўжаная. Рот ніжні. Між патыліцай і спінным плаўніком маецца баразёнка, пазбаўленая лускі. Спінны плаўнік кароткі. Афарбоўка серабрыстая, спіна больш цёмная. У перыяд нерасту спіна і бакі цямнеюць, парныя і анальны плаўнікі чырванеюць.
У Беларусі распаўсюджаны ў басейнах р. Нёман, Зап. Дзвіна, Зап. Буг і Дняпро. У Беларусі ў цёплы час года жыве ў рэчышчах рэк, прытрымліваючыся камяністых перакатаў. У вясновы перыяд нярэдка выходзіць на пойму. Узімку сустракаецца як на рэчышчавых участках, так і ў старыцах. Сустракаецца ў многіх рэках, але колькасць ўсюды невялікая.
© Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" Адрас прадпрыемства: 220007, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Суражская, 10, оф. 21 Час працы: пн-пт 09.00-18.00, абедзенны перапынак 13.00-14.00 Усе кантакты E-mail: адправіць паведамленне.
Падпісацца на
Інстаграм
YouTube-канал
Партал аб усіх анлайн-сэрвісах для камфортнага жыцця - Беларусь-анлайн |
Пераможца конкурсу Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму Рэспублікі Беларусь Пасведчанне аб рэгістрацыі №1808 ад 9.08.2007 выдадзена Мінскім гарвыканкамам. УНП:190855081 Інфармацыя, размешчаная на гэтым інтэрнэт-партале Beltur.by, не з'яўляецца прапановай публічнай аферты.
Агенцтвам - супрацоўніцтва і рэгістрацыя
|