Шаноўныя кліенты і наведвальнікі інтэрнэт-партала Beltur.by!
Звяртаем Вашу ўвагу на змяненне графіка працы ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» з 30 чэрвеня па 4 ліпеня 2016 года. Адмысловы графік працы звязаны з правядзеннем мерапрыемстваў па дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2015 года №450.
Аплата пуцёвак у беларускіх рублях па безнаяўным разліку або праз сістэму Webpay не будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 30 чэрвеня па 4 ліпеня 2016 года. Аплаціць пуцёўкі можна наяўнымі ў беларускіх рублях у офісе прадпрыемства па адрасе г. Мінск, вул. Суражская 10, офіс 21. Прыносім Вам прабачэнні за магчымыя нязручнасці.
У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можа ўзнікнуць шэраг складанасцяў, звязаных з працай банкаматаў, інфакіёскаў. Для таго, каб дэнамінацыя не застала знянацку, скарыстайцеся наступнымі парадамі:
Загадзя азнаёмцеся з суадносінамі «старых» і «новых» грашовых знакаў.
Дэнамінацыя будзе праведзена па прынцыпе 1:10 000: самы нізкі намінал «старога» банкнота 100 рублёў будзе адпавядаць самаму нізкаму наміналу «новага» грашовага шэрагу - 1 капейцы. Дэнамінацыя 2016. Суадносіны грашовых знакаў.
«Старыя» і «новыя» грашовыя знакі будуць адначасова знаходзіцца ў абароце да 31 снежня 2016 года.
З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года ўключна банкноты «старога» узору 2000 года, а таксама банкноты і манеты «новага» узору 2009 года будуць знаходзіцца ў паралельным звароце і з'яўляцца абавязковымі да прыёму пры ажыццяўленні ўсіх відаў плацяжоў.
Звярніце ўвагу на працу банкаў і банкаматаў.
У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі большасць банкаў і іх аддзяленняў не будуць працаваць з 1 па 3 ліпеня 2016 года, банкаматы спыняюць працу 30 чэрвеня з 22.00 і адновяць з 08.00 1 ліпеня 2016 года. Каб пазбегнуць цяжкасцяў з ажыццяўленнем плацяжоў рэкамендуем загадзя абнаявіць грашовыя сродкі.
Здзейсніце важныя плацяжы загадзя (да 29 чэрвеня 2016 году) і забяспечце свой кашалёк запасам наяўных грошай.
Старайцеся разлічвацца грашыма толькі аднаго ўзору, аднак да 31 кастрычнiка года здачу могуць выдаваць як у «старых», так і «новых» грашовых знаках.
Усе прадаўцы тавараў і паслуг абавязаны да 31 снежня 2016 года ўказваць кошт у «старых» і «новых» грашовых знаках.
З падрабязнай інфармацыяй аб дэнамінацыі, банкнотах і манетах можна пазнаёміцца ў раздзеле Пра дэнамінацыю ў Рэспубліцы Беларусь, пра банкноты і манеты ўзору 2009 года. Інфармацыя, размешчаная на інтэрнэт-партале Beltur.by, у тым ліку цэны на пуцёўкі, не з'яўляецца рэкламай або прапановай публічнай аферты.
Нажимая кнопку Принять вы соглашаетесь на обработку файлов Cookies, согласно Политике обработки файлов Cookies. При отказе от обработки файлов Cookies будет отключен сбор аналитических файлов. Отключение функциональных Cookies можно осуществить в настройках вашего браузера. Обращаем внимание, что некоторые функции сайта в этом случае станут для вас недоступны.