Рашэнне Валожынскага
раённага Савета дэпутатаў
26 лютага 2016 г. N 69
ІНСТРУКЦЫЯ пра курортны збор:
Плацельшчыкамі курортнага збору прызнаюцца фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Валожынскага раёна, за выключэннем асоб, накіраваных на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Аб'ектам абкладання курортным зборам прызнаецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных арганізацыях, а таксама прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых лагерах, дамах (базах) адпачынку, пансіянатах (далей - аздараўленчыя арганізацыі) , размешчаных на тэрыторыі Валожынскага раёна.
Падатковая база курортнага збору вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортную і аздараўленчую арганізацыю, а калі пуцёўка не афармляецца - зыходзячы з кошту аказваемых паслуг.
Падатковая стаўка усталёўваецца ў памеры 3 працентаў ад падатковай базы
Ад выплаты курортнага збору вызваляюцца:
непаўналетнія дзеці;
асобы, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту.
Падатковым перыядам курортнага збору прызнаецца каляндарны квартал.
Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі не пазней за 25-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, прадстаўляюць у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскаму раёну інфармацыю аб пералічэнні курортнага збору ў адвольнай форме.
Падатковая дэкларацыя (разлік) па курортнаму збору не прадстаўляецца.
Выплата курортнага збору праводзіцца плацельшчыкамі шляхам унясення сум збору санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, якая ажыццяўляе прыём сум курортнага збору і іх пералічэнне ў бюджэт не пазней за 22-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.