26-Мая-2023![]() |
Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»Нацыянальны парк «Прыпяцкі» у рамках рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» запрашае 8 чэрвеня усіх жадаючых наведаць бясплатныя экскурсіі! Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з прыродай і славутасцямі Палескага краю. Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. У ёй прымуць удзел больш за 500 турыстычных аб'ектаў, сярод якіх: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы. Нацыянальны парк «Прыпяцкі» таксама адкрые свае вароты для турыстаў. Вы зможаце наведаць:
Бясплатныя дэгустацыі будуць прадстаўлены ў: Акрамя дэгустацый, госці змогуць пазнаёміцца з рэцэптамі і тэхналогіямі прыгатавання страў, са спосабамі іх падачы. Не выпусці свой шанец! |