23-Красавiка-2025![]() |
Майскія канікулы з клопатам пра здароўе ў аздараўленчым цэнтры «Талька»!Аздраўленчы цэнтр «Талька» запрашае правесці майскія святы ў гармоніі з прыродай і клопатам пра здароўе! З 28 красавіка па 11 мая 2025 года вас чакае 14-дзённы заезд, які спалучае камфортны адпачынак і эфектыўнае санаторна-курортнае лячэнне. Здраўніца знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, у маляўнічай лясной зоне з пераважаннем іглічных парод. Чыстае паветра, насычанае фітонцыдамі, асабліва карыснае для тых, хто пакутуе на захворванні органаў дыхання. Побач з цэнтрам размешчана штучнае возера, якое стварае атмасферу адасобленасці і спакою, а на тэрыторыі працуе бювет з мінеральнай вадой. Да паслуг адпачывальнікаў — утульныя нумары, збалансаванае харчаванне па заказным меню і насычаная вольначасовая праграма. Здраўніца дае выдатную магчымасць палепшыць здароўе, адпачыць і прыемна правесці час. Падрабязней азнаёміцца з лячэбнай базай і цэнамі на пуцёўкі можна на яе старонцы ў адпаведных раздзелах. |