Пятніца, 19.04.2024
19:46  Мiнск

.by - Азёры Беларусі - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі


Азёры Беларусі:

Рака Рудаўка працякае ў Лагойскім раёне, Мінскай вобласці. Рака размешчана ў бассейне ракі Вілія і з'яўляецца правым прытокам Дзвінаса.

Рака гэтая адносна невялікая, яе даўжыня ўсяго 10 км. Агульная плошча вадазбору скаладае 16 км 2. Рудаўка пачынаецца за 1,3 км на Паўднёвы Захадзе ад в. Замошша. Яна цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, участкамі сярод лесу і ўпадае ў Плешчаніцкае вадасховішча на Дзвінасе за 1,5 км на Захад ад в. Слабада.

Негледзячы на невялікія памеры, рака з'яўляецца адным з упадабаных месцаў заядлых і не вельмі рыбакоў. Нізкія пясчаныя берагі і вялікая колькасць рыбы, прыцягваюць сюды аматараў сапраўднага вуджэння і адпачынку на свежым паветры. Тут сустракаюцца амаль усе віды беларускай рачной фауны: карась звычайны, карп, лін, акунь, плотка і шчупак.

Каля в. Бурыя на пойме ракі створаны штучны вадаём плошчай 0, 18 км 2, які прыцягвае ў летні час вялікаую колькасць адпачываючых. Прама на беразе ракі размясціўся турыстычны комплекс «Прырода-Люкс». Сядзіба мае добраўпарадкаваныя пляжы, домікі для адпачынку з усімі выгодамі, кафэ-рэстаран, лазню-сауну, камінную залу, більярдную залу. Уся тэрыторыя аформлена з выкарыстаннем элементаў ландшафтнага дызайну: альпінарыі, ракарыі, дэкаратыўныя масткі, шмат іглічных раслін у спалучэнні з адналеткамі і мнагалетнікамі ствараюць вельмі маляўнічы выгляд.

  Побач з вадаёмам размешчаны наступныя аб'екты:

Насяляюць наступныя рыбы:


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца