Аўторак, 16.04.2024
22:05  Мiнск

.by - Віхра рака - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі

Віхра рака

Віхра рака - рака, што раскінулася на 128 км. праз увесь Мсціслаўскі раён праз мяжу з Расійскай Федэрацыяй на ўсход. Выток знаходзіцца на паўднёвым схіле Смаленскага узвышша на паўднёва-ўсходзе ад вёскі Карытнае Смаленскага раёна, а вусце у Магілёўскай вобласці насупраць вёскі Понарв.

Дзякуючы свайму звілістаму рэчышчу рака атрымала шмат мянушак, якія ў далейшым і далі ёй імя Віхра. І сапраўды нездарма рака носіць сваю назву - яго апраўдваюць віхрыстае тячэнне з падводнымі ямамі, небяспечным дном і вялікай колькасцю карчоў. Дзякуючы кусцістай берагавой лініі, рака застаецца некранутай чалавечай рукой на працягу многіх кіламетраў - гэта прыцягвае мноства рыбакоў ў пошуках ўдалой лоўлі. Пры добрым надвор'і і жаданні заўзятыя рыбакі ды і проста аматары могуць без адмысловай працы вылавіць шчупака, велічынёй у 5-6 кілаграмаў. Акрамя таго ў рацэ водзяцца акунь, галавень, жэрах, верхаводка.

Абсталяваныя пляжы і месцы для адпачынку ёсць у населеных пунктах, праз якія працякае рака: Мсціслаў, Зарэчча. Жывапісныя, некранутыя берага Віхры па праўдзе прыцягваюць погляды і ўлюбляюць ў сябе з першага погляду, а тых, хто прыехаў сюды аднойчы, дакладна пацягне вярнуцца.


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца