Пятніца, 29.03.2024
13:16  Мiнск

.by - Сарока - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі

Сарока

Сарока (pica pica) засяляе ўсю Еўропу, ва ўмераным поясе і Азію аж да Камчаткі, Паўночна-Заходнюю Афрыку і захад Паўночнай Амерыкі. Звычайныя сарокі з'яўляюцца аселымі птушкамі. Яны жывуць у невялікіх лясах, парках, садах, гаях, пералесках, часта непадалёк ад чалавечага жылля. Яны пазбягаюць густога лесу. Сарокі таварыскія птушкі, рэдка сустракаемыя паасобку, часта іх можна бачыць зграяй ад двух да пяці птушак, пералятаюць з дрэва на дрэва з гучным стракатаннем. Пасля гнездавання, восенню і зімой збіраюцца ў зграі. Гэта звычайны для Беларусі від. Аддае перавагу адкрытым ландшафтам з невялікімі зараснікамі дрэў і хмызнякоў сярод палёў, маладым невялікім пералескам на тэрыторыях дзе растуць бярозы і алешыны (часам ўскраіны іглічных лясоў), а таксама групам дрэў паблізу ад рачных далін і лугоў. Радзей сарокi выбяраюць ўскраіны населеных пунктаў.


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца