Чацвер, 28.03.2024
22:50  Мiнск

.by - Рыбец звычайны - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі

Рыбец звычайны

Рыбец звычайны (Vimba vimba) — рыба з сямейства карповых, якая мае выцягнутае цела, злёгку сціснутае з бакоў. Галава падоўжаная. Рот ніжні. Між патыліцай і спінным плаўніком маецца баразёнка, пазбаўленая лускі. Спінны плаўнік кароткі. Афарбоўка серабрыстая, спіна больш цёмная. У перыяд нерасту спіна і бакі цямнеюць, парныя і анальны плаўнікі чырванеюць.
У Беларусі распаўсюджаны ў басейнах р. Нёман, Зап. Дзвіна, Зап. Буг і Дняпро. У Беларусі ў цёплы час года жыве ў рэчышчах рэк, прытрымліваючыся камяністых перакатаў. У вясновы перыяд нярэдка выходзіць на пойму. Узімку сустракаецца як на рэчышчавых участках, так і ў старыцах. Сустракаецца ў многіх рэках, але колькасць ўсюды невялікая.


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца