Пятніца, 19.04.2024
17:27  Мiнск

.by - Аксігенатэрапія - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі

Аксігенатэрапія

Аксігенатэрапія (ад лац. Oxygenium - кісларод і тэрапія) - увядзенне кіслароду з лячэбнай мэтай у дыхальныя шляхі (кіслародныя падушкі, інгалятары, кактэйлі), страўнікава-кішачны тракт або падскурна пры некаторых хваробах сэрца, лёгкіх, атручваннях атрутнымі рэчывамі (хлор, фасген i iнш.).
У санаторна-курортных арганізацыях для лячэння часцей за ўсё выкарыстоўваюцца кіслародныя кактэйлі, якія прадстаўляюць сабой сок або чай, насычаныя кіслародам. Для фарміравання структуры кактэйлю выкарыстоўваюцца харчовыя пенаўтваральнікi - экстракт кораня салодкi або спум-сумесі. Санаторыі, дамы адпачынку і іншыя ўстановы аздараўленчага напрамкa часта дадаюць у склад кактэйлю вiтамiнiзiруючыя інгрэдыенты. Смак кіслароднага кактэйлю цалкам залежыць ад кампанентаў яго асновы, сам жа кісларод смаку і паху не мае.
Кіслародныя кактэйлі маюць танізавальныя ўласцівасці. Яны выкарыстоўваюцца як у тэрапеўтычных (спадарожнае лячэнне сіндрому хранічнай стомленасці і гіпаксіі, сродак актывізацыі клеткавага метабалізму), так і ў прафілактычных мэтах.

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца