Пятніца, 19.04.2024
16:11  Мiнск

.by - Курортны збор - Лёзненскі раён - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі

Курортны збор - Лёзненскі раён

Рашэнне Лёзненскага
раённага Савета дэпутатаў
23 снежня 2015 № 76

Аб устанаўленні на тэрыторыі Лёзненскага раёна курортнага збору

  1. Плацельшчыкамі курортнага збору прызнаюцца фізічныя асобы, за выключэннем асоб, якія накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
  2. Аб'ектам абкладання курортным зборам прызнаецца знаходжанне (пражыванне не менш суткі) фізічнай асобы ў санаторна-курортных арганізацыях, а таксама прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых лагерах, домах (базах) адпачынку, пансіянатах (далей - аздараўленчыя арганізацыі), размешчаная на тэрыторыі Лёзненскага раёна.
  3. Падатковая база курортнага збору вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі, а калі пуцёўка не афармляецца - зыходзячы з кошту аказаных паслуг.
  4. Стаўка курортнага збору усталёўваецца ў памеры 5 працэнтаў для ўсіх відаў аздараўленчых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Лёзненскага раёна, у якіх знаходзяцца плацельшчыкі курортнага збору.
  5. Падатковым перыядам курортнага збору прызнаецца каляндарны квартал.
  6. Вызваляюцца ад выплаты курортнага збору непаўналетнія асобы ва ўзросце да 18 гадоў пры набыцці пуцёвак у аздараўленчых арганізацыях у летні перыяд.
  7. Сума курортнага збору вылічваецца як здабытак падатковай базы і стаўкі курортнага збору.
  8. Выплата курортнага збору праводзіцца плацельшчыкамі шляхам унясення сум збору санаторна-курортным і аздараўленчым арганізацыям, якія ажыццяўляюць прыём сум курортнага збору і іх пералічэнне ў бюджэт не пазней за 22-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.
    Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі не пазней за 25-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, прадстаўляюць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік інфармацыю аб пералічэнні курортнага збору ў адвольнай форме.
    Падатковая дэкларацыя па курортнаму збору не прадастаўляюцца.
  9. Сумы курортнага збору не ўключаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.
  10. Курортны збор выкарыстоўваецца на фінансаванне расходаў, прадугледжаных у бюджэце Лёзненскага раёна.

Дадзеная інструкцыя дзейнічае ў базе адпачынку «Дабрамыслі»

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца